Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Струны душы

Сярэдняя: 4.3 (6 галасоў)
Днём ці дурманяць нябесныя чары, Ці цёмнай ночкай не хочацца спаць, Струны душы, быццам струны гітары, Распачынаюць ціхутка гучаць. То зазвіняць у хлапечым запале І заліхвацкі акорд выдаюць, То сэрца ў полымі роспачы спаляць, Бы па-цыганску, тужліва пяюць. То заструменяцца мудрасцю Ўсходу, Шчыра нясуць яе ў кожны пакой, То, атрымаць каб Святло і Свабоду, Рвуцца палоннаю птушкай-страфой. То завуркочуць пра сонейка захад, Раптам расплачуцца разам з дажджом, То, як набатам, патрапяць у нават Самы аддалены “водшыбны” дом. Смейся, душа, і з жыцця, і са смерці. Цяжка смяяцца – па-ўдоўю рыдай, Вый, бы мяцеліца строямі верціць, Ды зачахлёная не замаўкай. Lebron Soldier XII 12