Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сцiзорык

Яшчэ не ацэнена

СЦIЗОРЫК

Якое слова вострае – «сцiзорык»!
Бы нехта збочыў з Млечнага Шляху,
Каб адшукаць яго наўгад ля зорак,
Ляжалым побач з Месяцам у мху.

Шчаслiвец сеў ля серабрыстай поўнi,
Расшпiлiў хутка рэчавы мяшок,
Ды стомленай рукой з ягонай поўднi
Пазычыў Сонца спелага пiрог.

Калматым роем грузныя каметы
Насiлiся над канюшынай зор,
I сонечны пiрог, наскрозь прагрэты,
Прапальваў неба, нiбы Альманзор.

Юпiцер бушаваў, што забiяка,
Але не гледзячы на той раздрай,
На чортаў тузiн знакаў Задыяка
Вандроўнiк паразрэзваў каравай.

У безлiчы начных цераспалосiц
Ён кожнаму сузор’ю свой кусок
Надаў на месяц. Толькi Змеяносец
Стрымаць яго разгублена не змог.

А iншыя па небу, роўна чоўны,
Расплылiся на розныя бакi,
I падалi iмклiва з воўны Оўна
Патоку метэорнага цуркi.

Сцiзорык залацiўся каля зорак,
I пiлiгрым убачыў на зямлi,
Дзе таямнiча блiшчэла лязо рэк,
Як рэкi ўсю зямлю пераплялi.

У iхнiх плынях стылi клюшнi Рака,
Пранiзанага стрэламi Стрэльца,
I адранцвела Рыбы Задыяка
Цялёпкалiся на рагах Цяльца.