Сцяг мой бела-чырвона-белы,
лунай над нівамі, над дахамі дамоў!
Сімвал свабоды, сімвал нашай веры,
пранесены ў душы цягам вякоў.
Цябе здымалі, ботамі тапталі,
табою прыкрывалі сорам здрады,
на нейкі час цябе ад нас схавалі
камуністычныя манкурты-казнакрады.
Штрыхкод ды бруд балотнай твані
хіба ж заменяць памяці святло?
Я веру, над краінай сонца ўстане!
Пакуль што над дрыгвой яно зайшло.
“Меліяратары” капаюць нам канавы,
нашай гісторыі і праву быць сабой.
Ды не схаваць у зямлі народнай славы,
да Бацькаўшчыны не схаваць любоў!
Для іх Скарына – піцерскі асветнік,
а Быкаў – гэта нейкі там паэт.
Кодла балотнае мы выкінем на сметнік,
ягоны бруд мы вычысцім як след.
Ручнік наш бел-чырвона-белы
ў чырвоны кут павесім на ікону
у нашай хаце, вымеценнай смела.
І зноўку, з нараджэння і да скону,
Штодзённа казаць дзякуй будзем Богу
за дабрабыт, за ежу на абрусе,
за вольную прасторную дарогу
для нашае любімай Беларусі.