Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сцяжынка нябачных слядоў...

Яшчэ не ацэнена

Сцяжынка нябачных слядоў
Ланцугом непрыкметна ляжыць,
Паветрам прыжатых пластоў
Далягляда бязмежнасць блішчыць.

Сенажаць дапаўняе прастор
Разнатраўем пахучых раслін,
Гукавы зліваецца хор
Рэчаіснасці - момант хвілін.

Сонца пяшчотныя промні
Імчаць сэрцу цяпло,
Нагадваючы ўрачыстыя дні,
Шчодрай душы святло.

Сцяжынку схаваў небасхіл
Хмары - драпежнік падобны,
Гарызонт акутаў пыл
Дожджык праліўся лагодны.

Сляды змыла вадой,
Знак таямнічы знік
Ноччу гарачай парой
Далягляда вонкавы блік...
2013г.