Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Студзень

Сярэдняя: 4.5 (14 галасоў)

Вось наступіў і месяц студзень,
Няхай жа кожнаму вам шчасце будзе!
У студзені цудоўная прырода,
Такой прыгажосці няма на працягу года.

З студзеня год пачынаецца,
Хай кожнага мара збываецца.
На Новы год ёлкі нараджаюць,
Паўсюды агенчыкі як зоркі ззяюць.

Калі б’юць на Новы год куранты,
Рады гэтаму будучыя курсанты.
Бо могуць жаданне загадаць,
Каб выдатна ў вучобе паспяваць.

Хоць на вуліцы мароз,
Але сувораўцы здаюць з ахвотай крос.
Не страшны ім ні снег, ні сцюжа,
І ў бядзе не пакінуць цябе “дружа”.

І з вамі я магу паспорыць,
Што месяц студзень цуды творыць.
Усім крыўды прабачае,
Дабра і радасці жадае.