Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Уладзімір Пакладок

Яшчэ не ацэнена

Была вайна …
Была вайна…
Зямля гарэла,
Гарэлі вёскі, гарады.
Была бяда,
Яна хацела,
Жывое знішчыць на зямлі.

Была вайна…
Зямля стагнала,
Пад гнётам тых фашыцкіх мас,
Як тая хмара захіляла
І мір, і сонейка ад нас.

Была вайна…
Аб гэтым сведчаць,
Званы Хатыні, курганы,
Кожны з нас павінен ведаць,
Як на франтах ішлі баі.

Была вайна…
Прайшлі не мала,
Мы сотні вёрст, шляхоў, дарог.
Уся Еўропа нас вітала:
Народ савецкі ПЕРАМОГ!

Была вайна…
На сэрцы раны,
Яны ў памяці ў нас.
Была вайна…
І дзякуй, ветэраны,
За ратны подзвіг і за мірны час.



Сярэдняя: 4.5 (44 галасоў)

да пачатку Вялікай Айчыннай вайны прысвячаецца
Вайна прыйшла да нас раптоўна,
Ніхто не зваў яе, не чакаў.
Свінцовай хмарай вераломна
Фашыцкі гнёт на нас напаў.

Прыйшлось перажыць нямала:
Разруху, голад, смерці жах.
Ад болі ўся зямля станала,
Зямля ізраненая ў баях.

Зямля, якая нас расціла,
У кожнага быў дом, сям’я.
Усё тое, што сэрцу міла -
Усё забрала вайна.

Здавалася, што ўжо ніколі
Мы не ўбачым сонца свет,
Як жыта каласіцца ў полі,
Як у садах цвіве першацвет.

Але мы змаглі, первмаглі,
Зламалі фашыскі гнёт.
Сцяг Перамогі узнялі,
Каб у міры і у шчасці жыў наш народ!



Сярэдняя: 4.9 (22 галасоў)

Калі цябе я бачу зноў:
У жылах маіх закіпае кроў,
Кругам ходзіць галава,
Без цябе няма жыцця!

Мару аб табе адной,
Хачу быць толькі з табой!
У губы салодкія цалаваць,
Любоў і шчасце дараваць!

Кахаю цябе, шкадую цябе,
Шаную ўсім сэрцам і душой!
Лепш цябе няма нідзе,
Падарунак лёсу мой!..



Сярэдняя: 4.8 (34 галасоў)

Мой Мінск, мая сталіца,
Мой лёс, маё жыццё.
Як у небе бліскавіца,
Кранаеш сэрца ты маё.

Табой адным я ганаруся,
Любімым, мілым, дарагім.
Прыгажосцю тваёй дзіўлюся,
Ты будзеш вечна маладым!

Мой горад, мая любоў!
Заўжды сумую без цябе.
З усіх сталіц і гарадоў
Такога больш няма нідзе!

Мой Мінск — герой,
Праслаўлены ў баі!
За мірнае неба над галавой
Мы сцяг Перамогі ўзнялі!

Цябе душой я адчуваю,
Блакітны погляд твой.
Табе малітвы прысвячаю,
Хачу заўжды я быць з табой!

11 верасня 2010 г.