Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

СТУДЗЕНЬ

Сярэдняя: 4 (1 голас)

Студзiць
студзень
вёрстам грудзi,
Неспакой галактык будзiць,
Правiць саньмi – сее смутак
Па табе, мой першапутак.
Студзень – месяц сiнявокi –
Клiча сцежку пад аблокi,
Сцежцы цесна мiж завулкаў,
Спачываць пад снегам – мулка…
Сцежка вырвецца за горад,
Па прасторы чуе голад.
i ўжо ў полi – страпянецца,
Пабяжыць – i засмяецца…
Маладзеюць вёрсты ў полi.
Студзень – месяц маёй долi.