Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Студзень

Сярэдняя: 4.5 (10 галасоў)

Дождж пастуквае ў вакно
Хіба ж гэта студзень?
І завеі не відно.
І наўрад ці будзе.

Зеляніць трава і рунь -
Не зіма, ні лета...
Пачарнелі зрубы пунь
Ў позірку сусвета.

Сонца мала - рэдкі госць.
Дрэўцы, як сіроты,
Голле вымакла наскрозь,
Туляцца да плоту.

Вецярок - "туды-сюды"
Вые і скуголіць.
З лужыц мутнае вады
Прэч слязінкі гоніць.

Дзе ж ты зімка і мароз?
Дзе сумёты, шэрань?
Не хапае вас да слёз
Ў абразах без веры.
11 студзеня, 2020г.

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2020
Свидетельство о публикации №120011103703