Улад Скамарох
СУЧАСНАЯ БЕЛАРУСКАЯ ЭСТРАДА
Зашмат у нас “ эстрадных зорак” ,
Ды цёмны песень небасхіл ,
Пакуль “ не наступіў на корак “—
Такое выслухаць звыш сіл .
Калі такі як Саладуха
Найпапулярнейшы для нас –
Мядзведзь пяшчотней давіць вуха ,
Чым гэта “зорка-экстраклас “.
Чаму ж тады ён паспяховы ? –
Тут тэксты песень маюць сэнс ,
Таму й “схалтурыў “ домік новы
І грашаты таўсценны “прэс”.
Астатнія нам брудзяць душы
Непараўнальнай “лабудой”,
Фальшывым спевам “круцяць вушы “,
“Папсовай” , “рэпавай “ бурдой …
Ніяк не створаць новы шлягер ,
Затое папсуюць стары –
Мілей пачуць “часовы лагер “
Катоў пры “марцы “ на двары .
Там “бардзяць” шчыра , “без фанеры “
Кашэчы якасны “шансон” ,
Інакш, -- зачыніць кошка дзверы –
Прагоніць кавалера вон !
А між людзей – спяваць “не ў сілу “ –
Заголяцца вышэй пупа ,
Мастацтва гоняць у магілу ,
Не “зоркі” , а – сарамата .
Як падтанцоўка – “ афрыканцы “ ,
Ці “гамасекі-дзікуны” ,
Такія часам ладзяць танцы –
Нібы нагадзілі ў штаны .
Сучасны “спец” – музычны крытык
Працуе толькі на “бамонд” ,
Бо сам жарэ з таго карыта ,
Бо корміць іх т ой самы фонд .
Канешне ж , гэтае не тычыць
Ранейшых , што прызнаў “Саюз” –
Там салаўі , майстры , музыкі …
Але ж і там “дыравы шлюз” –
Калі не талент , а прыязнасць
Як кол стаіць у галаве, --
Прытуплены мяжа , адказнасць …
Смарагд загубіш у траве .
Падняць выходзіць часам “плотку” ,
Але ж усё ідзе не так ,
Бо “еўрапейскую сялёдку “
Злавіў нарвежцам наш Рыбак .
Xай на чужынскай мове песня
Еўропу кінула ў экстаз …
Што хочаш – плач , ад смеху трэсні –
-2-
Зявок ужо не першы раз .
Цяпер скуголяць на чужынскай ,
Бо рускамоўнае – “ адстой” ,
А беларускай , што лацінскай –
Пагост , магіла ды спакой …
Хіба ж культура гэта наша ?—
Хутчэй варожы нейкі фэст !
На жаль “бярозавая каша “
Адна не памянее тэст …
Таму, сябры , лепш самадзейнасць –
Цалей здароўе і “кішэнь” ,
Наконт “фанеры” ёсць надзейнасць –
Дакладна ложыш у мішэнь .
Ну, а калі наконт майстэрства ,
Здаецца мне , наадварот ,
Што “зоркі” не хварэюць сэрцам
Каб быў сапрўдным іх палёт .
Ермаковіч Уладзімір Дзмітрыевіч