Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Улад Скамарох

Яшчэ не ацэнена
УЛАД СКАМАРОХ ВЯСКОВЫЯ КАЎБОІ-СВІНАБОІ ( Вершаванае гумарыстычнае апавяданне-трылер) І. На Беларусі няма той мясціны – Дзе б не трымалі на адкорм свіней, Бо большасць тут прыхільнікаў свініны, Няхай другое мяса здаравей. Гадуюць прамыслова, асабіста, Адметная аснова – розны корм. Магу я прысягнуць вам урачыста – Не дасць дэлікатэса камбікорм. Адметныя і спосабы забоя, Ды тут ужо мясцовы каларыт, , І ў кожнай вёсцы ёсць свае “каўбоі”, Якія ў гэтым маюць лепшы спрыт. Часцей у справе нож, кувалда, швайка… Ды ёсць мясціны дзе бяруць ружжо… Адтуль мая гісторыя ці байка І мне яе пара пачаць ужо. ІІ. Мой апавед пра блізкіх двух суседзяў: Міхал – на вёсцы лепшы “спец-каўбой”, Адам – расціў свіней тлусцей мядзведзяў, Заўжды суседа зваў на іх убой. Фінал той працы – шчодрае застолле, Бальзам душы – “ пад чарку” свежына, Прыхільнікам свініны – рай , раздолле, Xапае і гарэлкі ці віна. Па-завядзёнцы ладную “дзялянку” “Каўбою” даць належыла з сабой, Бо ён прыйшоў сюды не на гулянку – Па запрашэнню выканаць убой. Інакш зняславяць на ўсё наваколле, Як інтэрнэт вясковы тэлеграф, Для чутак, плётак – слыннае прыволле, Сам чорт не зможа тут накласці штраф. ІІІ. Агледзеўшы аднойчы гаспадарку, Адам узважыў вокам парсюка, Зрабіў выснову: “ Час засмажыць скварку, Кабан тлусцей мядзведзя, больш быка !” Па звычцы запрасіць хацеў Міхала, Ды ў галаву нібыта “пыл з мяха”, Пашкадаваў ён свежыны і сала, Ад сквапнасці “паехала страха”. Прасцей сказаць яго “заела жаба”, “ Навошта ж раскідаць сваё дабро ?” Магчыма, што “праела вушы” баба, Як не круці – “ Адамава рабро”. Адам разважыў, што без памагатых, Абыйдзецца на гэты раз ужо, “Прамой наводкай” да Міхала ў хату – Пазычыць два патроны і ружжо. IV. Сусед разважна выслухаў Адама: “Капец заробку, дык хай будзе жарт !” Рашыў: “Пакуль адчыніць дзверы крама Падгледжу сам чаго Адаме варт?” Прынёс са стрэльбай разам два патроны, Ды тых наўмысна выбраў халастых, А сам, каб “не злавіць якой вароны” Прызваў на дапамогу ўсіх святых. Але ж без дзей – дарэмная надзея, Таму як толькі госць за дзверы – шух, Міхал маланкай скокнуў у адзенне, Не абмінуў вушанку і кажух. І з рэдкім для сябе каціным спрытам У момант уздзябурыўся на дах, Там лепей назіраць за ўсім іспытам, Вядома ж , болей звера бачыць птах. V. Парсюк нарэшце выйшаў на падворак – Шчыруе рупна ля яго Адам, Узяўшы скрут вяровак і аборак – У працы не змыліўся ні на грам. Надзейна замацована ахвяра, Вось на чарзе рашаючы акорд, Упэўняцца бліжэйшыя абшары – Цяпер Адаму ўжо “не брат сам чорт”. Палашчыўшы рукой як след па хібе Адам-хват заспакоіў парсюка, Каб той лягчэй сустрэў сваю пагібель, А ў самаго была цвярдзей рука. Наладзіў стрэльбу ён належным чынам, Наставіў рулю ў вуха кабана… Канешне ж , не заўважыў той прычыны, Каб абмінула парсюка хана. VI. Маланка з рулі станьчыла ў паветры, Аздобіў танец песняю пярун, І поўнячыся лютай злобай вепра, Парсюк адчуў жахлівы голас струн. Таму стаў слупам – цвёрда , нерухома, Але здаровы, цэлы, як да сюль. Адаму ж дзіўна, дзіка невядома – Чаму зусім няма слядоў ад куль. Але далей працягваць трэба справу, Калі не хочаш ляснуць “твар у бруд”, А разам з тым набыць благую славу: “Яшчэ адзін вясковы шалапут !” Адам атакаваў другое вуха… Ледзь прагрымеў другі гарматны стрэл, Так закруціўся трылер-весялуха, Што й Галівуд “ узяў бы на прыцэл”. VII. Парсюк рыўком ракеты знішчыў путы І танкам апантаў гаспадара, Вось, скокнуў цераз плот Адам разуты, Аленем хуткім паімчаў з двара. За ім кабан раз’юшаны без меры Пагнаўся з праслам плота на лычы ! Відовішча – жахлівей чым хімеры, Альбо прывіды замкаў у начы. Вось, зможаны Адам на прасле плота Ляжыць , як той спартанец, на шчыце, Жагнаецца, каб толькі не ў балота… Парсюк вішчыць – агнём нутро пячэ. Ды свінні ўсё ж дамашнія жывёлы, Парсюк, калі адолеў цела змор, Пагойшаўшы крыху па завуголлях, Прынёс гаспадара ў Адамаў двор. VIII. Тут неўзабаве развітаўся з ношай, Адама з праслам грымнуўшы аб дол, Пачаў “шманаць” валёнкі і галошы, Гаспадаром гульню ў свіны футбол. Адаміха казою бегла з хаты, ( Бо як не ратаваць гаспадара?) Схапіўшы ў рукі чаранок з лапаты, Над кабаном навісла, што гара. Парсюк між ног уплюшчыўся кабеце, Запутаў лыч у вэрхале спадніц, У роспачы, пракляўшы ўсё на свеце, Нарэшце на зямлю зваліўся ніц. - У парсюка не вытрымала сэрца,- Пасля выснову даў ветэрынар, - Нягледячы на ўсю жахлівасць смерці, Ніколькі не паменьшыўся навар. IX. Міхал так рагатаў, што грымнуў з даху На гэты ж момант, што сканаў парсюк, Тут з тэхнікай бяспекі даў ён маху, Таму ў дадатак стукнуўся аб сук. Міхал, Адам марнелі ад пакутаў, Суседзі – кожны на сваім двары, З сугуччам поўным думак: “ Чорт папутаў! Ой лепей, ты, сусед, не гавары!” Праз нейкі час зліліся іх дарогі, Xоць кожны розны меў нервовы цэнтр, Калі “карэта хуткай дапамогі” Абудвых мчала курсам у райцэнтр. Пасля суседства ложкаў у палаце, Дыягназы абодвух – блізнюкі, Не часта выпадае так супасці – Злом трох рабрын і леваі рукі. X. У рэшце ўсё не так ужо і змрочна – Была ў бальніцы ў хлопцаў свежына. Канешне ж, смакавалі тайна, ноччу За пляшкаю гарэлкі ці віна. Дамоў вярталіся таксама разам, Сябрамі, дзе без кукіша кішэнь, А дома, быццам па якім заказе, Абудвым жонкі “мылілі” каршэнь. Выснову тут , сябры , рабіце самі, Як аўтар, я не ставіў пэўных мэт, Час надыйшоў мне развітацца з Вамі, Закончыць гэты трылер-апавед. Магчыма, трылер мой не вельмі варты – Вясёлкай не прыкрыты рэалізм, Тады лічыце гэта байкай-жартам Спрыяльнай на настрой і аптымізм. Ермаковіч Уладзімір Дзмітрыевіч Air Max 90 LTHR Suede


Яшчэ не ацэнена
Улад Скамарох КАЗЁЛ-ЭКСТРАСЭНС ( СТЫЛІЗАЦЫЯ ПАД ВЯСКОВЫ ГУМАР ) І. Дзесці ў вёсцы, з самых ціхіх Зранку быў перапалох. Знік казёл у Цімашыхі, Знік з хвастом і парай рог. Участковы быў пануры – Не было таго ражна ?! Мо даўно казёл без шкуры – Толькі поліўка адна. Але ж, трэба, як вучылі, Справу зладзіць разабраць. Усе з павагаю сачылі, Як пайшоў дазнанне браць. Дзе што бачыў, альбо чуў што ? Пра прапаўшага казла,- Ды дарэмна, ды без кошта, Трата часу тут адна. Але бабу абнадзеіў – Ды – “на краму за вінцом”… Не, не быў ён ліхадзеем – Ды з казлом – “ не тым канцом”. Ад малога да вяліка – Кожны ў курсе быў жыхар, І ад шэпту, плётак, крыка – Не паветра – кіпень-вар ! ІІ. Жыў у вёсцы Ваня Сівы, Ён на ферме працаваў. Меў ён нос, як тую сліву, Бо “стакана” не мінаў. Кожны вечар быў “пад мухай”, Зранку – крышачку дэбіл, Але скотнік быў ён “ з рухам” – Працаваць хапала сіл. Беднай жонцы аж агоркла Гыркаць, лаяць, ушчуваць… І таму, яна замоўкла – Што настрой сабе псаваць ? Добра ведалі вяскоўцы Чым пакутаваў Іван, Калі трэба “сенца”, “дроўцы” – Згодяць Ваню “за стакан”. ІІІ. У суседняй вёсцы танцы – -2- Моладзь грамадой туды. Таньчаць там бы афрыканцы , Ім няма другой бяды . А пасля ўжо развітанкі, Плыннасць провадаў дамоў, Каб маглі яшчэ каханкі Абмяняцца парай слоў. Вось – адзін з хлапцоў удалых , Назавём яго Сямён, Быў дзяцюк даволі сталы, Ну, “не лез ён на ражон”. Так, ён жыў далекавата – З вёскі, дзе казёл прапаў, То з каханай каля хаты Доўга бавіць час не стаў. Бо адранку заўтра праца – Трэба , як хутчэй, дамоў… Як бліжэй , на тую трасцу, Праз пагост Сямён пайшоў. Раптам, прама пад нагамі – Правалілася зямля ?! Момант! – Сеня на дне ямы ?! Ды абжытая яна ?!.. Нечакана тут сустрэўся Са свавольнікам казлом, Побач крышку абагрэўся Золкім восеньскім цяплом. IV. Так сядзелі да світання, Мерзлі ў яме для хаўтур, Покуль п’яны скотнік Ваня Песню не зароў, як тур. Сеня-хват пазнаў умомант Забулдыгу-пастуха, Прагрымеў раптоўна голас : “ Кінь у яму мне кнута !” Ваня крышку разгубіўся, Ды прашэнне усё ж прыняў, Кінуў хлопцу кнутавішча І цягнуць наверх пачаў. V. Але ж Сеня “без гумора” Ні хвіліначкі не жыў, Вось, і “адмачыў умору” – “Сябра” першага “абвіў “. Цягне Ваня, цяжка крэхча… Што за ліха, ды бяда ?! Голас быццам чалавечы – Ды – хвост ,рогі, барада ?!.. Борздка кінуў кнутавішча, Ды дадому лататы ! Там пад коўдру , што ў нарышча ! Прыхапіўшы крыж святы. Жонцы кажа: “ Чорта бачыў ! -3- Ледзь мяне ён не схапіў, Бо занадта , гэта значыць, Я “гарэліцы” папіў. VI. Зух малы – сынок Івана, Справу хутка зразумеў. Участковаму старанна Распавёў так як сумеў. Xуткай дзеяй – вызваленне І Сямёна , і казла, Жарт, смех , слёзы і здзіўленне, Нават, спрэчка там была … VII. Ну, а Ваня з таго часу – Нават “кроплі не бярэ”, Піць не можа, нават, квасу – Быццам чорт нутро дзярэ. Калі стрэне дзе Сямёна – Жартам грозіць кулаком , Перайшоў на чай з лімонам , Альбо каву з малаком. Ермаковіч Уладзімір Дзмітрыевіч Nike


Сярэдняя: 5 (1 голас)
Улад Скамарох КАХАНАЙ Шукаў цябе я ўсё сваё жыццё… Была складаная , віхурная дарога . Каханне разарвала павуццё І адышла пакутная трывога . Так , стала ты жыццёвым маяком – Найдаражэйшая на Цэлым Белым Свеце . Нас павязала моцным вузялком – Вузлом кахання на Зямлі-планеце. Хачу зацалаваць усю цябе , Кахаць без адпачынку , штохвілінна … Без любай я і ў скрусе , і ў журбе , Бо там мая другая палавіна . Жадаю ўсё найлепшае табе ! Няхай тваё жыццё струменіць Святам ! Хай песню шчасця грае на трубе Табе твой лёс прыгожа і заўзята . Ермаковіч Уладзімір Дзмітрыевіч Nike Sneakers


Сярэдняя: 1.5 (2 галасоў)
Улад Скамарох ПРА КАТА ( КАЗАЧКА) Лае зранку мужа кошка, Што не прыбірае ложка. Адказаў ёй кот – ад гора Пойдзе ў плаванне на мора, Бо з маленства паласаты Быццам бы марак заўзяты . Воем быў заўжды зацятым – Стане грозным ён піратам , Мышак , рыбак , пацукоў – Задзіраць бы тыгр ваўкоў. З іх багаты браць палон – Лікам большы чым мільён . На сняданак і абед – Рыбны фарш , гара катлет . На вячэру кожны раз – Горка вэнджаных каўбас . Як набудзе вопыт сталы – Кошцы ён прышле каралы , Каб на шыйцы зоркі-бусы Адцянялі мілай вусы , Каб пярсцёнкі і падвескі Мужавай былі нарэзкі . Час даруе шанц абраным – Xутка стане капітанам … У руках ката штурвал – Xай дзевяты з лішкам вал – Ён не зробіць перашкоды Новыя знайсці прыгоды. Xуткасць вузлоў тысяч сорак – Адпачынак , дзесць, ля зорак … Так, ад Марса І Венеры Абарона – ліст фанеры . У сузор’і “Нью Амега “ – Разжывецца гурбай снега . Трэба ж даказаць вучоным – Нарадзіўся некручоным … Добра марыцца ды сніцца – Надта ж кот вады баіцца . Ермаковіч Уладзімір Дзмітрыевіч Crazy Light Boost 2.5 Low