Сум у рэшаце...
*****************************
Я вам нібыта бы чужая,
Вы мне таксама не радня.
І памяць моўчкі калыхае
Мой сум у рэшаце штодня.
Змагліся плакаць мае вочы,
Усмешка знікла назаўжды.
І ногі слухацца не хочуць.
Душа знямела ад нуды.
Крылом здалёк махае жораў,
Ды я ляцець не маю сіл.
Спяваў мне ранак шчэ ўчора,
А сёння вечар галасіў.
І я вам быццам бы чужая,
І вы зусім мне не радня.
І памяць моўчкі калыхае
Мой сум у рэшаце штодня...
25.02 - 2016г.