Як па вокнах вясковых узоры
Размалюе мароз малады,
Як узыйдуць калядныя зоры,
Мы спаткаемся, дружа, тады.
Мы спаткаемся, дружа, з табою,
Адагрэцца пяшчотаю слоў!
Да твайго я пляча галавою
Прыхінуся шчасліва ізноў.
Будзе радасцю звонкай спавіта
Гэта стрэча. І зорка, як знак,
Блаславення нябёсаў нібыта
На імгненне асветліць бальшак.
Як па вокнах вясковых узоры
Размалюе мароз малады,
Як узыйдуць калядныя зоры,
Мы спаткаемся, дружа, тады.