Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сустрэча з сынам

Сярэдняя: 1.5 (2 галасоў)
Сустрэча з сынам Знаёмы страх, прайшла як аперацыя, Такое ўжо было ў маім жыцці. Вакол пах лекаў—боль, рэанімацыя, Мне выпаў лёс праз гэта зноў прайсці. Марудна, як тады, ідуць хвіліны. Трызнення тлум сцішае крыху боль. Сустрэне муж са службы сёння сына, А я ў палаце…вывучаю столь. Адна-другую думкі паганяюць, Да выпіскі яшчэ так многа дзён. Дзесяткі вёрст з сям’ёю раздзяляюць, Прыслухалася—звоніць тэлефон. Дзяжурны ўрач мяне аклікнуў ціха, Вам муж прасіў пра сына расказаць… Трывала боль, ад крыўды ў слёзы мігам, Што не змагла салдата я абняць. Прабач, сынок, што побач няма маці, Не пахнуць з цёплай печы пірагі. Хацелася б сустрэцца ў роднай хаце, А не ў бальніцы з сынам дарагім. 2000 г. Air Jordan VI Low