Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

сустрэча

Сярэдняя: 4.7 (9 галасоў)
Вясновы настрой — яснасловы. Знаёмку ў кавярні сустрэў... І нейкі матыў выпадковы у сэрца няўзнак заляцеў. Ліліся, як музыка, словы, ды вось жа знаёмку сустрэў, і стала падобным на ловы жыцьцё з пачуцьцём напавер. На ноце узьнёсла-фальшывай загнаная ў пастку душа спаймала сябе і зламіла у сэрцы стралу ледзяша...NIKE AIR MAX


Сярэдняя: 4.2 (6 галасоў)
Жыцця свайго старонку не адгарнуць назад, але хацелася б ізноўку, Цябе, каханы, павідаць. Расплюшчыць вочы спазаранку і ўбачыць весні небасход, Дзе у блакітным небе зоркі, Апошні ладзяць карагод.. Расой празрыстаю умыцца, І басаножжу за табой, Па сакавітых травах мокрых, Пабегчы шчасцю наўздагон... Nike Shox Current 807


Сярэдняя: 4.2 (129 галасоў)
Адгрымела ноччу навальніца, Птушак пазванчэлі галасы, I пяюць на сто ладоў сініцы — Упіліся, пэўна, ад расы. На ялінах росных зор мільярды, Дурнап'яну гаркаваты пах. I арэхаў наліўныя ядры Хрумстаюць так смачна на зубах... Ён адшастаў ценісты арэшнік, Змок увесь, але знайшоў, знайшоў — З думкай пра яе, зусім нягрэшнай, — Пару запаветных спарышоў. Хоць ніколі ў прымхі ён не верыў, Проста для забавы ўзяў, а ўсё ж, Калі стукнуў да яе у дзверы, Скаланула радасная дрож. У яе пакоі — вокны насцеж, I сама, як раніца, была. «На, вазьмі сабе спарыш на шчасце...» Ціха засмяялася, ўзяла. Узяла і тут жа раскусіла: «Дзякую, браточак, шчасце ёсць!» На вяселле хлопца запрасіла: «Будзеш у мяне найлепшы госць!» Не, не быў ён госцем на вяселлі. Па начных дарогах, без дарог Ён хадзіў ля пожняў і аселіц, Боль хацеў развеяць і не мог. А праз год яна яго спаткала Выпадкова. Ці то ён яе... Ля вачэй — маршчынкі... Шчасця мала: Муж — гультай, бадзяецца ды п'е. Прызнавацца сорамна і горка. «Як тады аслепнуць я магла? — Сумным жартам скончыла гаворку: Шкода, што спарыш не зберагла». Вось і ўся гісторыя... А можа Гэта толькі першая з дарог? Нездарма яе так устрывожыў Ціхі сказ хлапца: «А я збярог».Nike Jordan


Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
Спаткаў я былое каханне. Яно не пазнала мяне. Hi радасці, ні хвалявання: вось-вось — і яно прамільгне. «Эгей, эгей! — яму крыкнуў я.— Эгей! пастой, пачакай! Апошнія ўспомні канікулы, халодны расстайны май...» Каханне на хвілю спынілася, доўга глядзела назад — віхуры пранесліся ў лісці старых залатых прысад. Яно ўсміхнулася ціха, нібы ў той празрыстай вясне, і моўчкі пайшло гасцінцам далей і далей ад мяне...Jordan Hydro 6 Sandals