Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Свет

Сярэдняя: 3.6 (9 галасоў)

Я для сябе калісьці стварыла свет,
Дзе мне было
Адной
Незвычайна-весела.
Той, дзе ў сонцы смяглі лісты газет,
Ветрык складаў матывы, нібыта Песеннік.

Я сачыняла казкі на рукавах,
І, смеючыся, мір
Пераіначыла.
Я разлівала мора па гарадах,
Сіняе, пахкае, толькі
Зусім нябачнае.

Я выдумляла мапы сваіх краін
І забывала, як туды
Дабірацца.
Промні сплятала ў золата павуцін
І прапускала ў дзірачкі на фіранцы.

Мне не было самотна: я дзвюх дзяўчын
Намалявала, як я сама хацела,
Ім будавала гмахі ды этажы,
Кнігу пісала - дружбы з маім удзелам.

... Я там гуляла, марыла
Утрапёна.
Толькі раптоўна дзьмухнуў Пісьменнік-вецер -
Хлопнулі дзверы. Я засталась замкнёнай
У гэтым прывабным,
Ды адзінокім
Свеце.