Бывае,..  ўвечар  сумна,..  мо, з  устатку…
        А  мо,..  ад  прычапіўшыхся  бязладдзяў…
        Іду  ў  прыцемкі, на  ганак, з  хаты…
        Каб  з  Светам  і  з  сабой, па-чалавеччы, разабрацца…
Згарае  сонца…  Засынае  дзень…
Стаміўшыйся  ад  спраў  неверагодных…
І  я – адзін, на  ганку, ў  цемнаце…
І  думаю, што  Свет  навокал, усё ж  цудоўным  зроблены…
        Трава  ля  ганка… Ну, трава , й  трава…
        А  ты  прыляж  і  вокам  паглядзі  на  дробязі…
        Такое  там  жыццё,.. што  кружыць  галава…
        Маленькі  Свет,..  а  як  складана  зроблены…
Якой  там  толькі  жыўнасці  няма…
Не  падлічыць  букашак  розных,..  мама  родная…
Паўзуць-снуюць  ад  ранка  да  цямна…
О. Божа ж  мой,..  і  тут – ашаламляльна  зроблена…
        Удзень  ідзеш,..  у  адзіноце,  ў  клопатах  сваіх…
        Ад  думак  пра  заробкі,  нават  згорблены…
        А  птушка  ў  лісцях  запяе,...  і  мы  ўжо - удваіх …
        Ах, божачкі,..  і  ў  гуках  добра  так  пароблена…
Сярод  натоўпу  чалавек, як  я, кудысь  спяшыць…
Сустрэнемся  вачамі…  Усміхнецца  мне  ён,..  добра  так…
І  пасвятлее  на  маёй  душы…
Цудоўнымі  людзьмі  наш  Свет  напоўнены…
        Бывае,..  ўвечар  смутак  дастае…
        Уладкоўваецца  ў  сэрцы, як  у  роднай  хаце…
        Іду  на  ганак,..  а  навокал  Свет, дзе  ўсе – свае…
        Ад  дрэў, да  зорак…
        Жонка  выйдзе,..  побач  сядзе…
        Вось  ім  магу  і  сэрца  дараваць  я…
уначы  1 верасня 2011г.