Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Свiтае. Свiтак промнеў...

Яшчэ не ацэнена

Свiтае. Свiтак промнеў
Гняздо звiў на застрэшку.
Такiм дзень i запомню –
Нiбы тваю усмешку.

Ля цiхае затокi –
Стаю я,
Ля вады...
Вакол трашчаць сарокi,
Спявалi дзе дразды...

Але я ў шчасце веру -
Што лёс паслаў прыму,
Мае адкрыты дзверы -
Сустрэць каб i зiму.