Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Свiтанняў я з табой не сустракаў...

Сярэдняя: 4.9 (49 галасоў)

Свiтанняў я з табой не сустракаў,
Не рассякаў вяслом азёрнай хвалi.
I толькi ў хваляваннi скуб рукаў,
Калi цябе да дошкi выклiкалi.

Здавалася, што бачыць увесь клас,
Калi ў твой бок глядзеў я незнарокам.
Каб аб сабе напомнiць лiшнi раз,
Па пяць заўваг я зарабляў на ўроку.

Што стала ты мне нейкаю другой,
Баяўся i сабе прызнацца ў гэтым.
Ды толькi ўсё чамусьцi нас з табой
На кнiжках плюсавалi без сакрэту.

Ну, а калi кiлометры за два
Дамоў з аднавяскоўцамi iшла ты,
Як крыўдна мне было, як я злаваў,
Што каля самай школы наша хата.

Гады прайшлi. У кожнага свой шлях.
I апынуўся я не ў роднай хаце.
... З усмешкай палахлiвай на губах
Я снiў цябе ў студэнцкiм iнтэрнаце.

I вось нарэшце на лiстах шасцi
Прызнаўся я табе ў сваiм каханнi.
З трывогай “заказное” апусцiў
I атрымаў адказ — тваё маўчанне.

Дамоў прыехаў.
Кажуць, трэцi дзень
Грымiць тваё вяселле (я ж не веру).
Вянок з гароху хочуць мне надзець
Сябры, як адстаўному кавалеру.

Хай надзяюць — мне невялiкi страх,
Я з гора нацягну з кiлiшка троху.
Дык пасядзiм з табою у вянках,
Твой — з красак палявых, а мой — з гароху.

... Хай снег гадоў асядзе ў валасах,
Хай будзе мне хоць пяць разоў па дваццаць —
Усмешкай палахлiвай на губах
Ты школьнiцай мне будзеш усмiхацца...



спосибо

спосибо

Што радок - то песня!

Што радок - то песня!

Якое знаёмае пачуцце!...

Якое знаёмае пачуцце!...

мне вельмі спадабаўся гэты

мне вельмі спадабаўся гэты верш

Кранаючы... Вельмі...

Кранаючы... Вельмі...

Сапрауды моцнае каханне...

Сапрауды моцнае каханне...

добры верш.. дужа

добры верш.. дужа спадабауся!!

мне вельмі спадабауся гэты

мне вельмі спадабауся гэты верш,быццам вы пісалі пра тое,што я думаю!!!!!!!!

самы найлепшы верш Рыгора

самы найлепшы верш Рыгора Барадулина!

У Барадуліна----усё

У Барадуліна----усё геніяльна!!! І думкі, і вобразы, і пачуцці, і сродкі !!!