Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Святланачка-ашмяначка

Сярэдняя: 4 (1 голас)
Ішоў я неяк берагам Ашмянкі-рэчкі вечарам, Сустрэў дзяўчыну светлую – ідзе,смяецца з нечага, Ідзе,смяецца з нечага,уся такая ладная, Вясёлая,прыгожая бяляначка прывабная. - Дзяўчыначка-бяляначка, З усмешкай,як маланачка, Дзяўчыначка-бяляначка, Адкуль ідзеш,святляначка? -Іду,гуляю беражкам,- яна сказала ветліва. А я ў адказ: -Паверыш мне?Цябе здалёк прыкмеціў я. Такая ты прыгожая,дзяўчыначка-бяляначка, А як завешся,дзеванька,скажы імя,святляначка! - Дзяўчыначка-бяляначка, З усмешкай,як маланачка, Дзяўчыначка-бяляначка, Скажы імя,святляначка! -Назваў мяне святляначкай ты толькі што,хлапчыначка, А ў мамы я – Святланачка,ашмянская дзяўчыначка. З Ашмянаў ды за рэчаньку іду дамоў,дахатачкі, На Францішканскай вуліцы жыву там з мамкай,з татачкам. - Дзяўчыначка-бяляначка, Пайшлі са мной,Святланачка, Дзяўчыначка-бяляначка, Ты стань маёй каханачкай! І мы пайшлі з бяляначкай,услед за даляглядамі. Знайшлі любоў высокую,пачуцце безагляднае. З тае пары са Светачкай ідзём адной сцяжынаю,- Навекі паланёны я любімаю дзяўчынаю. - Дзяўчыначка-бяляначка, Любімая Святланачка, Святланачка-ашмяначка – На ўсё жыццё каханачка! Air Jordan 7 Sandals Slippers