Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Святло галінкі

Сярэдняя: 4.2 (5 галасоў)
Лісток. Галінка. Яры першацвет. Да сонца сокі выганяць галіну... Паўторацца ў ёй бліскавіцы след, Разгалістасць вясновай ручаіны, Нябачныя ў глыбінях карані, Сцяжынкі ўсе На шорсткай далані. Галінка — Дрэва чуйная рука, Што пальцамі гучкоў сваіх збірала Расінкі неба, Подых свежака, Пакуль не стала гузаватым ралам — Працягам чалавечае рукі, Што рыхліла дзірван на камякі. Святло галінкі — З сонечным раўня, Насустрач сонцу Шле прамень зялёны... Ў турботах імі створанага дня He заўважаем, Як шчыруе крона. Святло яе — Паверыць я гатоў — Ідзе да зорак тысячы гадоў. Зялёнай дзесьці — За яе святло — Зямлю завуць. Агорне часам скруха, Што гэтае святло да зор дайшло, Калі ўжо дрэва на зямлі патухла. Святло галінкі! Жудасна, Калі Яно дачасна гасне на зямлі.Air Jordan VII 7 Retro