Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сябру

Сярэдняя: 2.3 (3 галасоў)

Сонца застыла і замерла па-над лесам,
Ціха ўдыхае духмянасць крамяных траў.
Колькі усмешак і колькі чуллівых песень
Ты, мой сябрук, мне на гэтай прасторы даў?

Як прыстаўлялі мы лесвіцы да адрынаў
І залязалі на кожны жасцяны дах
Помніш, мой сябар? Здавалася, за хвіліну
Я забывала пра самы пякучы страх.

Сонейка знікла, маленькае, залатое.
Водар бароў перастаў мяне вабіць і
Я безупынна на сонечны ветах вою.

Бо ўжо забыла, як ты да мяне хадзіў.

-----------------------------------------------------------------
Прысвячаю лепшаму сябру дзяцінства, які патануў у рацэ ў 8 гадоў.