Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сябру ў дзень нарадхэння

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Сябру ў дзень нараджэння Штурхаюць ветры па жыцці ў парывах, Імчым мы ўдалеч лёсу супраціў, Гайдаюць нас прылівы і адлівы, Уздымае ўвысь нябесных нот матыў. Пераадолены завалы, бураломы, І частка большая дарог… Цяпер шануем мы трываласць дома, І нам не хочацца выходзіць за парог. Уцеха – гаспадарскія турботы, Сямейныя бяседы за сталом, Па свету ў компе вандраваць ахвота… - Такі здаровы лад жыцця наш дзень за днём. Гады сыходзяць, быццам з дому госці, Ад дня народзін к дню народзін зноў. Дні нараджэння, іх прыдумаў хтосьці, Той самы, хто ўдыхнуў у нас веру і любоў. Сягодня, сябра, дзень твой адзначаем, Бадзёрасці жадаем на гады, Хай будзе ўсё, што толькі загадаем, Нам век не знаць хваробы і бяды! Я за цябе кілішак паднімаю, За маладой душы тваёй палёт, Хай дзеці, ўнукі шчырасцю натхняюць На новы творчы і жыццёвы ўзлёт! 2016, жнівень. Jordan Hydro 6 Sandals