Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сямейны эгаізм

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)
Сямейны эгаізм Не марыла жанчына пра багацце, А лад вяла сярод таго, што мела, І верыла: галоўнае ў хаце Любоў і згода, мір душы і цела. Старалася не траціць часу марна Яна й тады, калі была нядужай, І служкаю зрабілася звычайнай На пабягушках у дзяцей і мужа. Была вясёлай, гаварлівай, шумнай, Зрабілася нячутнай шэрай мышкай. І паўсядзённай мітусні той тлумнай, І злых папрокаў ёй хапіла з лішкам. Патухла радасць у вачах жанчыны, Ды гэтага ў сям’і не заўважаюць, Няма жадання адшукаць прычыны, Паслуг жа болей ад яе чакаюць. Няма ім справы, што ў яе на сэрцы, Самім жа ім і хораша, і ўтульна. Іх эгаізм развіўся ў поўнай мерцы— Не чутна слоў: каханая, матуля. Не марыла жанчына пра багацце, А пра пяшчоту марыла, спагаду. Сабе самой чужою стала ў хаце, Сама з сабою не знаходзіць ладу. 2001г. Puma