Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

2001

Сярэдняя: 4.9 (8 галасоў)
Свет жыў. У ім жылі і людзі. Здавалася, усё добра будзе. Гулялі, пелі, працавалі І дзетак ціха гадавалі. Садзілі дрэвы, будавалі, За влю сілы аддавалі. Малілісь Богу – дараваў ім, Свабоду, шчасце ён даваў ім. Як, раптам, ускалыхнулася зямля І чалавецтва замерла ў жаху. На міг усталявалась цішіня, У вачах агонь пылаючага даху. У агні тым танчыць злосны сатана, Смяецца, плача, стогне і крыцыць, Іграе громам і маланкай пяруна, Что бурыцца пад ім ўсё і грыміць. У паветра ўздымалісь клубы дыму, Пылаючага лому і зямлі. Схіліліся да долаў з тога ўздыму Усе, хто троху быў яшчэ жывы. І сочыць з-пад каменняў кроў на маставую, З-пад дахаў зрушаных і стогн, іенк, ікрык. Са склепаў хтосці шэпча ўсляпую: О, Божа, дзе я, куды знік? Усё змяшалась у гэтым страшным брудзе. Людзкіх ахвяраў кроў, кавалкі целаў. Здаецца, што хужэй ужо не будзе, І значыць – чалавецтва звар’яцела. Прыйшлі ў 21 стагодзе. Здавалася, разумны стаў увесь Род. Падымецца, узрушыцца і пойдзе Не на вайну, а мірны карагод. Mercurial Superfly low


Сярэдняя: 4.5 (13 галасоў)
І люд ня той, і край другі, І розным часам дні сатканыя, І непадобныя багі... А мы такія ж закаханыя.Nike & Jordan Performance Reviews & Release Date


Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)
Адыходзіць, адплывае дзень за небакрай. Сустракай, прырода-маці, вечар, сустракай. Ўсе нябёсы зацягнула шэраю смугой, Ледзь калыша ветрык дрэвы - ўсюды ціш, спакой. 26\06\01 Jordan sneakers


Сярэдняя: 4.8 (38 галасоў)
Аксамітны летні вечар ахінуў зямлю, Я вазёрную сінечу вуснамі лаўлю. Моўчкі слухаю ў росах песьню салаўя. Над маім лунае лёсам Беларусь мая. А над лесам, над сусьветам выпрастаў крыло Залацісты човен ветах, зорнае вясло. Стан дзявочы Белай вежы, подых ручая, Я адной табе належу, Беларусь мая! Там, дзе гойдае вятрыска залаты мурог, Паўставалі камяніскі ля тваіх дарог. Чырванее раньні золак, рэха ў гаях, А ў грудзях тваіх асколак, Беларусь мая. Мне краёў чужых ня трэба, як не варажы, Не хачу чужога хлеба, радасьцяў чужых, Бо чужына сэрца джаліць, цісьне, як зьмяя, Бо гукае з дальніх даляў Беларусь мая.Kids Footwear Online