Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сярод людзей - як у лузе паміж траў...

Сярэдняя: 4 (10 галасоў)

Сярод людзей – як у лузе
паміж траў –
Ёсць розныя па колеру
і звону:
І гучныя, і ціхія да скону…
Сярод людзей –
як у лузе паміж траў.

Імкнемся,
гнемся на сямі вятрах,
Складаем хваласпевы і праклёны…
Сярод людзей –
як у лузе паміж траў –
Ёсць розныя
па колеру і звону.

2001-2003



Як тонка, паэтычна

Як тонка, паэтычна прыкмечана!

Дзякую Вам за водгук! З

Дзякую Вам за водгук!

З цяплынёй,
Ангеліна.