Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

СЮРПРЫЗ

Сярэдняя: 2.3 (3 галасоў)
Я не вучыўся, я не спаў, З вачмі адкрытымі ляжаў І бачыў вобраз – нібы партрэт. Я быў шчаслівы, я кахаў, Я між сузор’яў адшукаў Твой зоркавы, узорны сілуэт. Агні зарніц – спатканне-бліц. Любоў – букеты таямніц. Тут мне прыйшло тваё пісьмо – Мне дых, мне мову заняло, Цягну з канверта твой ліст як лёс… А там – кіно, і заадно Рыфмуеш ты, што ўжо даўно Сыйсці жадаеш да мяне з нябёс. Агні зарніц – спатканне-бліц. Любоў – букеты таямніц. Пустынным стаў мне інстытут, Лячу сказаць табе: "Салют!" Што без цябе я ўжо не жылец. Вакзал – зліюцца сэрцы тут, Ты знойдзеш новы родны кут, Дзе весела міргае каганец! Агні зарніц – спатканне-бліц. Любоў – букеты таямніц. Не зліў вакзал – віна не ў ім, А ў тым, што ты прыйшла з другім. І ўпала ружа з адчаю ніц… Магло ж так стацца, што на ўздым – Букет Венеры!.. дык па ўсім: Нe горшы мой з сюрпрызаў маладзіц. Агні зарніц – спатканне-бліц. Любоў – букеты таямніц . 1987 adidas Yeezy kaufen


Цудоўна!!!

Цудоўна!!!