Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

У пустэчы бясконцай...

Сярэдняя: 4.7 (7 галасоў)
У пустэчы бясконцай… Не каханне – пакуты… Без цябе - што без сонца З лiстапада па люты… Не жыццё – iснаванне: Анi шчасця, нi сілы. Быццам, то не расстанне, А сыход у магiлу… Раптам час падзялiўся На было i не будзе. Як бы ты нi малiўся, Хтось цябе не забудзе. Мой анёл яснавокi! Хай цябе i не грэе, Што дагэтуль далёка Хтось табою хварэе, Але ж ёсць вусны тыя, Што нястомна ў нябёсы Не малiтвы святыя, А iмя тваё ўзносяць. Хай ты іх і не чуеш, Але ж ёсць сэрца тое, Што балюча сумуе Ўсё адзіным табою. Цi не ты ў кожнам гуке? Цi не ты ў кожным слове? Хай жа сэрца i рукi Век цябе так бласловяць!Lebron Soldier XII 12