Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць

Салон Флористики. Доставка цветов по Москве - бесплатно с 9.00 до 21.00.
Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Таццяна Дзям'янава

Раiм наведаць паэтычную старонку Таццяны Дзям'янавай, якая была створана ў межах Нацыянальнага Паэтычнага Парталу.

На сайце Вы можаце знайсці звестки пра паэтку, пазнаёміцца з яе творамі, а таксама зазірнуць у персанальны блог Таццяны Дзям'янавай

Інтэрнет ісціна адзіноцтва анекдоты анёл багацце байкі бацькі Бог бязвінна загінуўшым у мінскім метро віншаванні вайна веды вера вершы вёска весялосць восень вясна гандлярства графаманія грошы гумарыстычныя вершы дзеці душа жанчына жыццё зіма зайздрасць захапленне змаганне казкі каханне каштоўнасці кнігі крыўда любоў мабільны тэлефон маладосць мама мана маўчанне маці мужчына музыка натхненне неба небыццё Новы год нянавісць пагодныя анамаліі пакуты пакуты душы памяці паэтаў памяць пачуцці паэзія паэтам пераклады вершаў песня праўда прыгажосць прырода прыродныя анамаліі прытчы п’янства разважанні разлука расстанне растанне родная мова родны край рэчаіснасць сакура самота санеты сквапнасць словы смерць смецце смяротнае пакаранне Спас сталасць старасць сустрэча сэрца сяброўства творчасць тэрарызм удзячнасць усмешка успамін успаміны хлеб цяжарнасць чаканне чалавек шчасце экалогія
Сярэдняя: 4.3 (26 галасоў)

Па матэрыялах Настассі Занько - газета “Звязда” № 45 ад 1 снежня 2010, ўкладка "Чырвонай Змены".

"Здыму кватэру за інтым."
Жартуе нехта? Ці — сур'ёзна?
Курам на смех!.. І, разам з тым,
Гучыць адчайна, нават слёзна!

Жыллёвы крызіс дастае?
Ці "дрэннай" моладзі распуста?
Ў народа грошай не стае?
Ў кішэнях звяла ўся "капуста"?

Здаваць пакойчык за інтым...
Адкуль такі дзікунскі "рэверс"?
З Парыжу, кажуць... Гэта ў ім
З’явіўся грэшны "соntrе сеrvісе".

Прадажа цела — каб пражыць
На "пай" сярэдняга заробку…
Як існаваць, каб не грашыць?
Няўжо — у цемру паасобку?

Пайшоў па свеце моды ўзбрык...
Лягальны ў фінаў "соntrе сеrvісе"…
Ў Маскве ўжо попыт гэткі ўзнік...
І ў нас ужо "казычуць нервы".

"Здаю... здымаю... за інтым..."
Аб’явы брудныя змясцілі.
Не важна, як, не важна, з кім, —
Каб толькі ў хату жыць пусцілі...

"Прадам сябе! Патрэбны дом!"
Душа заходзіцца ад жаху…

Як добра сёння быць катом!
Ці, на худы канец, сабакам!



Сярэдняя: 3.3 (8 галасоў)

Па матэрыялах сайта www.tut.by ад 1.04.2011 http://news.tut.by/geonews/221899.html

“Купляйце мінскае паветра —
Непараўнальны водар свой!”
Ужо й да гэтага дапетрыў
Хтось “камерцыйнай” галавой.

Ў жалезных банках, нібы піва…
А зверху колца — адчыняць…
З малюнкам неба … Што за дзіва!
Ці сувенір, ці спажываць?

Ёсць па пятнаццаць. Ёсць у краме
Па сорак восем — даражэй…
Што гэта дзеецца між намі?
Чым болей гандлю, тым цяжэй!

Усё навокал прадаецца,
Усё дакладны мае кошт.
І дзень, і ноч турбуе сэрца,
Як спажываць апошні грош.

Што гандляру? Хітрун смяецца…
Бо пакупнік, як ні круці,
Дурны, й на гэта адгукнецца
І “за паветрам” наляціць.

Што застаецца ў суцяшэнне,
Калі купляецца ўжо ўсё?
Што не прынялі 'шчэ рашэнне
Нам ураздроб прадаць жыццё!