Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

АЎТАБIЯГРАФIЯ

Сярэдняя: 4.5 (26 галасоў)
Я з яйца без зубоў і без яду Ў год змяі, нібы чорная ніць, Выпаўз, як і прызначана гаду, З мэтай нейкае гадства ўчыніць. Пацякла за хвілінай хвіліна Па завілістых рэчышчах дзён, I я ўзрос, што дурная сцябліна, Стаў на вока і ласку жадзён. Быў багата гадоў я прыкуты Да ўсялякіх пакут і спакус: Як павысіць мацунак атруты; Як навострываць сківіц прыкус. Я даводзіў іклы на тачыле, З перцам чылі смактаў манпансье, Бо са шчырасцю джаліць вучылі Пад сасной педагогі мае. Але сэрца маё неацэнна Аб паветраных справах баліць: Мне б у небе лунаць летуценна I з драконам сялібы паліць! А таму, як прадвесце злагады, Марнатраўна растуць на хрыбце Два крылы для паўзачага гада, Каб дарогу знайсці ў цемнаце. Я пластаўся з разгубленай злосцю I ў прадбачанні суднага дня Поўз туды, дзе валяліся косці Прыкапанага кімсьці каня. Там сярод маслакоў і рабрынак Я сумесна з калегамі жыў. Ежма ела штодзённа сябрына Сябрукоў да выцягвання жыл. Толькі я не суцешыўся ў марах, Не хацеў быць звычайнай змяёй, Каб на сконе жыцця ў мемуарах Мог апець слаўны жэрабя мой. Так бы вечна між дзірак і трэшчын, Яд запасіўшы, глебу крапіў, Але, марна ахрышчаны Вешчым, Князь Алег на мяне наступіў. Nike Shop


Ашаламіссссссіма!)))))

Ашаламіссссссіма!)))))

Lazzaro