Так жухнуць кветкі На стале. Так шамаціць Самотна лісце, Як ты, як ты Прызнаўся мне У сваёй шчырасці Калісці. Ды словы зніклі Бы туман Бялёсы па-над сенажаццю. А я ж так верыла У зман І ненароджаннае Шчасце.