Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Такі наш сьвет перавярэтны...

Яшчэ не ацэнена

Такі наш сьвет перавярэтны,
Па-ваўкалачаму бяжыць!
То чалавека кветкай цешыць,
То горла клыкам матузіць.

Такі наш сьвет перавярэтны!
А чалавеку ў ім-то што?
Ён ставіць пасткі, вяжа петлі
Ды бразгаціць мацней мячом.

І ля дабра стаіць з нажом,
Каб свой нажытак бараніць,
Вось так, мой сьвеце, мы з табой:
На крок ад міра і вайны.

Такі наш сьвет перавярэтны…
Аб тым, ці гожа нам тужыць?
Ёсьць чалавек. Ён росьціць кветкі
І ён ж, гадуе востры клык.
-26.03.16.