Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Талька

Сярэдняя: 4.5 (56 галасоў)

Талька - слаўная рачушка,
Грунт яе пясчаны,
Бераг мяккі, як падушка,
Дзірваном засланы.

Луг квяцісты па узбярэжжы,
А трава як лава.
Па грудах дубы, як вежы, -
Паглядзець цікава

А буслоў тых і не злічыш -
Цэлыя брыгады!
І такія іх абліччы,
Бы вядуць нарады.

Тут і чаплі, гусі,качкі
І сіваваронкі.
Колькі шуму і гарачкі,
Спеву і гамонкі!

А звярніце вашы вочы
Вось у гэту Тальку:
Зачаруе, каго хочаш -
Лёню і Натальку.



Хороший верш недае пазабыць

Хороший верш недае пазабыць близких и родных мне

Харошы вершык мне

Харошы вершык мне падабалася!!!