Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Тартак

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Лесапілка ў Замосці – асобнае штосьці! Краявід наваколля паціху звяла. Спілавалі лясы за бугор ягамосці, Бо такую магчымасць улада дала. Да суседняй дубровы даехалі справы: Немясцовыя – валяць, тутэйшым – баліць. Ды не знойдуць дзяды на чужынцаў управы, Маладзейшых прасілі – тым выпіць карціць. Вось і летась – палеглі дубы-веліканы. Пэўна, моцныя будуць у немцаў сталы! Пілавалі ад ранку – народ меней п’яны. Пачалі, але ўразілі гукі пілы. І раптоўна на майстры кашуля спацела, Як угледзеў, з чаго завішчэла піла. На падлогу нямецкая пуля зляцела, Што паўвека жыла ў сарцавіне ствала. Майстра долу асунуўся, цела здранцвела. Валідолу піхалі, ды дзе! – Ні шыша!.. Як маланка – раптоўна і незразумела – Адляцела на неба ці ў пекла душа… Справа простая – людзі старыя казалі, – Ён жа помніў з маленства да гэтага дня, Што ягоных бацькоў ля дубоў расстралялі, А яго, немаўля, ўратавала радня… А назаўтра ў сасновай труне пахавалі: Ды каб з дошак – амаль чысцяком гарбылі! Мо тры дні апасля на памінках гулялі І заробак дубовы – ушчэнт прапілі!.. 2001 Air Max Hyperposite