Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

А, татачка, скажы дзе мы жывем?

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)
— А, татачка, скажы дзе мы жывем? — У Беларусі, родненькай старонцы. — А татачка скажы, хто нас заб'е? — Наўрадці хто чужы, сваіх бясконца. — А татачка, ты хто, і я такі ж? — Ліцвін я, а абярэш ты сам, сыночак любы. — А татачка, які на грудзях крыж? — Царквой хрышчоны, каб міналі згубы. — Я буду дужым і прыгожым як усе? — Калі ўсё будзе добра, дык то будзе. — Усё будзе добра, ветрык грошай прынясе, Валэндацца ня будзем больш у брудзе? — Хай будзе так, мой сынку дарагі, Хай твае слоўцы да і Богу ў вушы. — Татулечка, дзе нашы берагі, А дзе ўжо потым будуць нашы душы? — Нябось у Раі паселімся усе, Службоўцы, мабыць, не дабраліся да Раю... І там, у гэтай незямной красе, Мы страх, нянавісць ужо і пахаваем. — Вось ты ліцвін, а наш сусед Паўлюк, Ці ён такі ж як ты ды так жыве? — Не сынку, не, сусед — гэбнюк, І тлусты твар свой на нарадах рве. - А тыя, хто выходзіў на пратэст, Ці тыя ўсе таксама гэбнюкі? — Не, сынку, не, там, вось, вялікі змест Там лаянка за грошы, мацюкі. — І усё, хто супраць, усе рвуць кашэль? Ды грошы просяць ў невядомых хлапчукоў? — Сыночак, не. Сярод нас шмат людзей, Хто за ідэю, і за нашу кроў. — Дык не адны мы ў брудзе ды імгле, Мы не адны змагаемся з сцяной? — Не, сынку, не, адны мы, як усе, Усё спадзяемся, што прыйдзе герой. — А ён прыйдзе? — Калі захочаш — так. — Дык я жадаю! Татачка, хай б'е! Тых, хто сказаў разумнаму "дурак" І тых, хто кроў народную ўсё п'е. — Дык абудзі душу сваю, сынок. У нас у крыві геройскай долі ёсць. І будзе ўсё якраз наадварот: Ва ўладзе людзі, а ў турмах злосць. adidas