Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Тое, што выйшла з мяне...

Яшчэ не ацэнена

Калі мяне заўтра раптам не будзе,
То гэта не дрэнна, а наадварот...
Толькі шкада, калі добрыя людзі
Ніколі не зробяць наперад мне крок...
І ўжо не ўбачу ўсмешкі дзіцячай,
І не пачую я птушачак спеў...
Не збуздецца тое, аб чым я так марыў,
І не паспею ўсё што не паспеў...
Не будзе і думак у галаве цяжкіх,
Не будуць спакой мой болей займаць...
Нічога яго болей не патрывожыць -
У роднай зямлі я заўжды буду спаць...
А потым, калі пра мяне ўсе забудуць,
І сцежка ў мой бок быльнягом зарасце,
Я буду ляжаць... не, мяне ўжо не будзе...
Застанецца тое, што выйшла з мяне...
А што ж з мяне выйшла?
Падумаў... нічога:
Ні дзеі, ні ўчынка, а горка касцей...
Ды костак і тых ужо хутка не будзе...
вось уся мая спадчына, дружа, табе...