Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Той жніўнай ноччу

Сярэдняя: 4.2 (43 галасоў)
Над цёплай хатай, над сялом
Сон цягне павуцінку.
Прыгрэўся ў песні пад крылом,
Прыціх, ляжу — не ціўкну,

Усё злілося ў мітусні —
Нябеснае, зямное...
А песня просіць: «Спі-засні,
I я засну з табою...
У полі жыта дацямна
З увішніцамі жала —
Знямелі крылы і спіна,
I рукі адабрала...»

О, як было цябе шкада...
I сцяты плач
                    акрэсліў
Здагадку страшную:
                                бяда,
Калі ў знямозе песня...