Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Токам цякуць

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
Токам цякуць да канчаткаў нервовых клетак Думкі, твой голас, гарачыня ... Прагноз Зноўку змяняецца: у трэцім трыместры лета Сонца і сэрца працуюць нібы на знос. Дыск дагарае і хутка зямлі кранецца, Зменіць свой колер і ў бездань сыдзе на трэць ... Сонца адпрацавала, рыхтуйся, сэрца - З гэтага часу табе за дваіх гарэць. Вечар падрыхтаваў хваляванняў дыбу, Бессані абцугі, адзіноты клець ... Сэрца, не наракай: ты зрабіла выбар - Свой самастойны - і ён на карысць “хварэць”. Вось і хварэй - з непадробным, жывым азартам! Небу не скардзіся - Неба тут ні пры чым! ... Гэта пакута - быць вечна чыімсьці катам, Гэта каханне - пакутаваць без прычын. 31.12.2012 Арыгінал: Током текут... Татьяна Шеина http://www.stіhі.ru/2012/08/09/5845 adidas