Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Толькі я не баюся слоў

Сярэдняя: 4 (2 галасоў)

Толькі я не баюся слоў
Не кажу, што забыў ганарлівую,
Не хаваю пакутлівых сноў.
Эсэмэскі твае, праўда, выдаліў.

Толькі мы не паедзем у Керч.
А адзін другі раз ня здолею.
Датыкнуўся да шыі меч
І схіліў галаву маю кволую.

Мне цікава, яшчэ стаіць
Тая рамка з касьмічным вершыкам?
Я табе абяцаў ня піць.
Ты абяцала... Ня зьдзейсьнілі.

Я зарокся, што ні радка
Не дазволю сабе саплівага.
Толькі новая сьлёз рака
Перадолела мяне сільнага.

Прызнаю - ты зламіла мяне.
Не дарую - табе ж пляваць, мілая?
У мяне цяпер новыя дзьве.
Такія ж як ты балбатлівыя.

Не стрымаўся і зноў пішу.
Як магу. Камянямі-словамі.
Мне шкада і тваю душу,
Што трывае маё полымя.

Заняпад. Так было заўжды.
Толькі розьніца ёсьць жахлівая.
Пакуль тут не з'явілася ты.
Я ня ведаў, што ёсьць шчасьлівыя.

Я прымаў свой пажар як дадзены.
А цяпер... Цяпер не магу.
А цяпер маё сэрца скрадзена
У бясконцую прорву-тугу.

Выбачай. Я разумею. Эга
Не дазволіць мне замаўчаць.
Выбачай. Пісаць нельга.
Немагчыма зусім не пісаць.

Я прашу. Не плач, каханая.
Я да праўды імкнуўся сам.
Я за праўду табе дзякую.
Разам зь ёй каціся к чарцям.