Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Трагедыя старасці

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Трагедыя старасці ў тым, што яшчэ малады,
Хаця ўжо старыя і твар, і аслаблае цела.
Ды ‘шчэ не кранулі спаўна халадзечай гады,
Якія нясуцца над беднай душой звар’яцела.

Трагедыя старасці ў тым, што не можаш знямець,
Калі ўжо табою валодае стома – знямога.
І хочацца вершы складаць і камусьці іх пець,
І верыць у добрых людзей і ў магутнага Бога.

Трагедыя старасці ў тым, што, хоць многа спазнаў,
А свежасць яркавых пачуццяў яшчэ не зліняла.
І хочацца зноў наталяцца духмянасцю траў
І верыць у тое, што покуль душа не сканала.

Трагедыя старасці? Эх, мне бы толькі дажыць -
Каб 'шчэ пагуляць па квяцістаму летняму лузе...
А там - пагляджу, што са старасцю гэтай рабіць,
І неяк па-свойму з трагедыяй той разбяруся...