Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Трагедыя ў стыле gothіc. Track 4 – “Яно бачна…”

Сярэдняя: 3.3 (6 галасоў)

Яно бачна на паверхні гранітных помнікаў.
Яно бачна ў сухім вецці паміж спаленых дрэў.
Яно бачна на дне акіянаў і высока ў небе.

Груганы ляцяць зграямі з левага боку і нясуць нядобрыя звесткі.

             І там яно бачна.

Яно ў позірку, зрэнках, постаці.
Яно ў кроках, марах і побыце,
             пад цягучай хмаравай плынню.

Нават у жалезабятонным бункеры няма паратунку.
             А раптам абваліцца столь?

Яно бачна ўсюды бязмежна…
                      Ваша жыццё
                                 і
                        ваша смерць.

                                           Сцеражыцеся!

2004/2002



"Кліент" - з псіхушкі...

"Кліент" - з псіхушкі...

Ад аўтара: Каментар "З

Ад аўтара: Каментар "З псіхушкі" пацвярджае выснову, што верш прынамсі атрымаўся. Справа ў тым, што пісалася ўсё як тэкст для блэк-металічнага рок-гурта, дзе аўтар меў быць спеваком і роў гроўлам па-ангельску. Ваш каментар - вышэйшая адзнака. А чаму не? Усе прывыклі, што беларуская паэзія, гэта пра водар прыроды, пяшчоту кахання і мір ва ўсім свеце. Я некалісь сябраваў з бумбамлітаўцамі, тэксты якіх па-большасьці ўвогуле не мелі сэнсу. Я і вырашыў стварыць тэкст з сэнсам, але з іх ідэалогіяй разбурэння. Атрымаўся black metal, які прынамсі я і шаную ў яго лепшым праяўленні - без сатанізма. Буду не супраць, калі хтосьці з творцаў яго скарыстае ў сваёй плыні. Для мяне гэта ўсяго - гульня. Але, асабіста мне хачацца, каб спеў ЗЬНІЧ, або стары EXHUMATOR ці PATOLOGIST DEPARTMENT.

Вы гэта вершам мянуеце? Я

Вы гэта вершам мянуеце? Я гэткія творы кожную гадзіну магу пісаць.
Аднак, вы вельмі добра паказалі, што блэк метал часта ахвяруе якасцю. Калі ня музыкі, так словаў.

Ад аўтара: Каментар "З

Ад аўтара: Каментар "З псіхушкі" пацвярджае выснову, што верш прынамсі атрымаўся. Справа ў тым, што пісалася ўсё як тэкст для блэк-металічнага рок-гурта, дзе аўтар меў быць спеваком і роў гроўлам па-ангельску. Ваш каментар - вышэйшая адзнака. А чаму не? Усе прывыклі, што беларуская паэзія, гэта пра водар прыроды, пяшчоту кахання і мір ва ўсім свеце. Я некалісь сябраваў з бумбамлітаўцамі, тэксты якіх па-большасьці ўвогуле не мелі сэнсу. Я і вырашыў стварыць тэкст з сэнсам, але з іх ідэалогіяй разбурэння. Атрымаўся black metal, які прынамсі я і шаную ў яго лепшым праяўленні - без сатанізма. Буду не супраць, калі хтосьці з творцаў яго скарыстае ў сваёй плыні. Для мяне гэта ўсяго - гульня. Але, асабіста мне хачацца, каб спеў ЗЬНІЧ, або стары EXHUMATOR ці PATOLOGIST DEPARTMENT. Яны да блэку не маюць дачынення, але лірыка ЗЬНІЧА ў ТАЯМНІЦАХ ЛЕСУ мне вельмі да спадобы.

))) Не, па-большасьці, гэта -

))) Не, па-большасьці, гэта - black metal