Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Тры дні нараджэння

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Тры дні нараджэння

З днём нараджэння, Максімка,
Пятага студзеня сёння,
Цябе ўжо чакае машынка,
Хутчэй, бо браты “угоняць”.

З днём нараджэння, Віцюшка,
Шостага студзеня сёння,
Што, не пускае падушка?
Вось табе кубікі, соня.

З днём нараджэння Хрыстовым,
Сёмага студзеня сёння,
З святам і шчасцем вас новым,
Хай згіне з зямлі ўся бойня.

Падзякуем, дзеткі, Ісусу,
За ўсё, што мы маем сёння.
Рабіце дабро, без прымусу,
Анёлы заўжды абароняць.

1993 г.