Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

1993

Сярэдняя: 4.3 (31 голас)

…Неба вясновае мне падае
Кубак блакіту.
К. КАМЕЙША

Шарэюць кустоўі ракіты,
Спавіты нябёсы смугой…
Налі мне, паэце, блакіту
з вясновага неба – таго,

што над Налібоцкаю пушчай
з маланкамі ў згодзе жыве…
Душу маю смага адпусціць –
і стане лягчэй мне, павер.

А чым жа з табой падзяліцца?
Хіба што – сінечай лясоў?
З атрутай азёры, крыніцы…
І зводзіцца спеў жаўрукоў…

Налі мне, паэт самавіты…
Спатоль ад самоты Душу!
Смугою палыннай спавіты,
я кубак блакіту
прашу!



Яшчэ не ацэнена

Дзень нарадзіўся
самотаю ночы.
Зданню сірочай
па вуліцы крочыць.
Гляньце:
тужліва-маркотныя вочы…
Дзень нарадзіўся
самотаю ночы.

Захад разліўся
барвовай крыніцай.
Ціша-сястрыца
люляе зямліцу.
Дзень спачывае,
каб зноў нарадзіцца…
Захад разліўся
барвовай крыніцай.



Яшчэ не ацэнена

Студзень студзіць вокны, дзверы
подыхам мяцеліцы.
Завывае люты зверам –
аж дрыжыць аселіца.

Сакавік – з гаючым сокам,
з сонечнаю ласкай.
Красавік... І на узлобках
зацвітаюць краскі.

Луг вітае першатравы.
Травень... Час маёвы.
Чэрвень пчол выводзіць спраўна
на папас мядовы.

Хмеліць пахам размаітым
ліпень – аж нясцерпна.
Жнівень жне шчымліва жыта
месяцовым серпам.

Паліць верасень кастры
сінню верасовай.
З павуціння тчэ кастрычнік
дываны шаўковыя.

Лістапад... І ліст мядзяны –
водсвет зараніцы.
Снежань гоіць беллю раны
змоглае зямліцы.

Чую назвы месяцаў
роднае старонкі...
Колькі ў назвах месціцца –
гаваркіх і звонкіх!



Яшчэ не ацэнена

АДЛЕГЛАСЦЬ

Побач –
навароджаная рака
праклюнулася з-пад ледніка,
некуды ўніз пабегла.
І побач –
абветраная твая рука,
так блізка – няголеная твая шчака!
…Абманлівая ў гарах адлегласць…