Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Тры сотні

Сярэдняя: 4 (6 галасоў)
- Да ўсе нармальна, маці, скора буду. Згатуй што-небудзь. Зараз, пачакай… Усе, ма. Трэба йсці. Я скора буду. Ня першы раз лячу, не перажывай… - Вось дакументы, у пашпарце білет. - Праходзьце, вы, амаль спазніліся. - Але ж паспеў! – казаў студэнт, Апошні, хто прайшоў праз турнікет. Вялізны боінг нес людзей на неба Пад промні сонца, ў край далёкі. Крылы анёлаў падымалі Усе вышэй, вышэй. Зусім высока. Было амаль тры сотні пасажыраў. Чакае дома кожнага свая сям’я. А недзе знізу чутны грукат стрэльбаў А недзе знізу йдзе вайна. Раздаўся выбух, самалет падбілі. Ня мог далей пілот ім кіраваць. За што? Навошта сукі так зрабілі? Тры сотні не хацела паміраць. А маці дома ўсё чакае сына. Ён прыйдзе, толькі ў яе снах. - Ўсё нармальна маці, я ў парадку. - Сынок! – прамовіць маці ў слязах. А хто адкажа за тыя слёзы? Нічым пякучы боль ня суцяшыць. Чужой вайны тры аддаліся сотні. Тры сотні проста жадалі жыць. Вялізны боінг нес людзей на неба Пад промні сонца, ў край далёкі. Крылы анёлаў падымалі Усе вышэй, вышэй. Зусім высока. 18.07.2014 г. Nike Air Max