Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Кірыл Жаркоў

Сярэдняя: 4.8 (4 галасоў)
Час ідзе, мінаюць дні. Усё добра ў жыцці. Але нешта не спакойна, Брудна ў сэрцы, цяжка, сумна, За Радзіму крыўда есць, Беларусаў меньш за горсць Засталося на зямлі. Адарваўшы карані, Уцякаюць за мяжу, Ў Польшчу, Латвію, Літву… Забываюць Родны кут, Мова стала быццам бруд. Не пачуеце яе ў краме, Транспарце, судзе. Нават у вёсцы старажытнай Па расейску мовяць спрытней. Няма таго, што продкі даравалі, Забылі, знішчалі, не ўратавалі. І ўсё пагасла, патускнела, Пад пылам слова пажаўцела. Парваўся мовы пераплёт. Згубіўся з роду наш народ. 7.06.2013 Наваполацк Nike Sneakers


Сярэдняя: 3.7 (6 галасоў)
У розных кутах, Кроў на збітых кулаках. Байцы падняліся, Паціснулі рукі, разышліся. 11.07.2012 в.Бухава Air Jordan IV 4 Retro 4 IV 308497


Сярэдняя: 4 (4 галасоў)
Тук, тук, нехта грукае ў дверы. Хлопец бачыць у вочка сваёй кватэры Як босая дзяўчына скрутак трымае "Ўпусці мяне." А душу жах апанавае... Ён расплюшчыў вочы, цяжкое дыханне. Пот на ілбе, але сэрца сціхае. Гэта быў сон, і тут каля ложка З'явілася аднекуль белая кошка. Світак той самы яна трымала У ногі паклала і раптам сказала: "Я доўга па зямлі беларускай блукала, Пакуль такога, як ты, шукала." "Хто ты, адкуль і што табе трэба?" -Прамямліў хлапчук вельмі нясмела. "Мне нельга разказваць гісторыю гэту, Ты асаблівы і маешь вялікую мэту... Сцеражы гэты скрутак, не паказвай нікому, Ён дапаможа табе, абавязкокова. Якую б ты справу не пачынаў Ён дасць табе сілу, каб ты ўсё стрымаў. Ты маешь гонар за сваю Радзіму. У сэрца тваім ён не загінуў. Да продкаў і мовы сваёй не абыяковы Ідзі заўсёды наперад праз забароны. Данясі да людзей тыя самыя словы, Якія блукаюць, як птушка ў прасторы. Ня дай імёнам дарэмна прапасці, Яны павінны жыць праз любыя напасці." Не паспеўшы дадаць больш нічога Кошка знікла ад хлопца маладога. На падлозе ляжаў пацёрты скрутак з паперы. Разгарнуўшы яго, пачалісь прыгожыя спевы. Гісторыю краіны цудоўны голас разказваў, Розных асобаў цяжкі лёс паказваў. Нарэшце было імя таго юнака І шматкроп'е стаяла ў канцы радка... 07.05.2012, Наваполацк Lebron Soldiers XI 11


Сярэдняя: 4.2 (10 галасоў)
Сышоў апошні снег з палеў, Птушыны спеў гучыць навокал, Зямля ўстрапянулася ад зімніх сноў І цёплы вецер дзме ў вока. 22.04.2012 в.Люцькава Nike React Element 55