Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Царкоўная мыш

Сярэдняя: 4.8 (13 галасоў)

У цэркаўцы глухога гарадка,
Узведзенай за каралём Гарохам,
Старэча непрыкметная патроху
За казанню падглядвала з кутка.

Як толькі ў храме наставала ціш,
I паства – аднамысніца па веры –
Знікала праз расхлябаныя дзверы,
На аналой караскалася мыш.

Начамі ў асяроддзі камароў
Знаходзіла тут ежу і прытулак,
Ды стул спраўляла на сядзенне стула
Па-блюзнерску сярод святых дароў.

I назіраў нябесны чараўнік,
Як, з намаганнямі спатоліць смагу,
Яна старанна надавала ўвагу
Збуцвеламу абкладу Кнігі Кніг.

Цвыркун з амбона стракатаў псалом,
Прастора пахла яблыневым цветам,
Пустэльны храм здаваўся мышы светам,
Запоўненым праменнем і цяплом.

У прадчуванні радасных навін
Яна штоноч глядзела мімаволі
На зорку, што з недасягальнай столі
Ёй несла дараванне страшных він.

Мігценне тое з далі незямной
Ляцела, абмінаючы бар’еры,
I знала мыш, што гэта прыйсце веры,
I верыла, што для яе адной.

… Яна памерла зранку, па вясне,
У вельмі светлы тыдзень Велікодны.
Ёй Бог не здолеў даць ратунак годны,
Але падорыў ціхі скон у сне.

Сыходзячы ў бяздонне, нібы здань,
Мыш сцяміла, заплюшчыўшы павекі,
Што зорка лье святло цераз парсекі
Праз дзірку ад струхлелага гвазда.



Што тут казаць... шкада таго

Што тут казаць... шкада таго Мыша...
Але ж, калі прыгледзецца даволі,
Дык то ж - не Мыш, а Чалавечая Душа,
Што назірае зорку праз дзіру у столі,
А у сабе самой не разумее ні шыша...

Здымаю капялюх! Вось бы гэта

Здымаю капялюх! Вось бы гэта ператварылася у цыкл беларускiх Пуран! Цi iснуе на рускай мове? Даслала б сябрам. Шчыра дзякую за усе вашы творы!!!

На жаль, я вершы на рускай

На жаль, я вершы на рускай мове не пiшу, хаця амаль пяцьдзесят год быў рускамоўным чалавекам. Душа енчыць толькi па-беларуску.

Прабачце, не маглi б Вы мне

Прабачце, не маглi б Вы мне растлумачыць, што такое "Пуран". Я не разумею.

Какое чудное стихотворение.

Какое чудное стихотворение. Жалко, что я не художница и не мультипликатор. Это же готовый сюжет для сказки. Трогательно до слёз. Спасибо Вам, огромное.

Вялiкi Вам дзякуй, Iрына!

Вялiкi Вам дзякуй, Iрына!

Д.дзень! Не мая справа

Д.дзень! Не мая справа займацца разборам вершаў. Гэту акалічнасьца апушчу. Скажу аб тым, што ўразіла ў двух Вашых вершах - а ўразіла багацьце слов і іх разнастайнасьць. Якімсьці духам патхнула глыбінным і здавён ня чутым. Гэта вельмі цікавы бок Вашай творчасьці. Буду рад сустрэцца зноў.

Вялiкае дзякуй за добрыя

Вялiкае дзякуй за добрыя словы! Пастараюся меней расчароўваць.