Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Царкоўныя званы

Сярэдняя: 3.2 (5 галасоў)
Царкоўныя званы Царкоўныя звоняць званы, прыводзяцца ў рух званаром. Як хораша звоняць яны – паэт не апіша пяром! Няцяжка зусім зразумець стварэння мелодый закон: прасцей за любы інструмент музычны царкоўны той звон. Уздзейнічаюць зноў і зноў на нас тэмбр высокі ды бас – аказваюць гукі званоў уплыў дабратворны на нас. Званоў перазвон нездарма малітвай у бронзе завуць. Бы на караблях, у царквах малітвы па свеце плывуць. На ўсё раззваніце сяло аб шлюбе сялян маладых! У шлюбным гучыць весялосць, гучыць танцавальны матыў. Настала гадзіна званіць аб смерці, народ засмучаць – ад тэмбру высокага ўніз званы ў пахавальным гучаць. Царкоўныя звоняць званы, вяшчальнікі важных падзей… З калыскі да самай труны звон суправаджае людзей. Adidas