Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Царства ценяў

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Мы жывем ў царстве ценяў,
Цяжка тут знайсці свой шлях.
Губляюць рэчы звыклыя значэнні
І цёмных сілаў раздзімаецца тут сцяг.
Нас акружаюць бесцялесныя прывіды,
У якіх няма ні сэрца, ні душы.
Тут пануюць зайздрасць, злосць і крыўды,
Штодзень злачынствы тут здзяйсняюцца ў цішы.
Ўсё наваколле засцілае непраглядная цямрэча,
Ў якой кіруюць непадзельна сілы зла.
І нават тысяча запаленных тут свечак
Нам не заменіць сонечнага ззяня і цяпла.
Дарэмна меркаваць, што нейкі цуд нам дапаможа
На гэтым доўгім і цяжкім шляху свабоды здабыцця.
Выключна на сябе мы спадзявацца толькі можам,
Каб нам нарэшце адчыніць старонку лепшага жыцця.