Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Цэйтнот

Яшчэ не ацэнена

Горад ператканы сонным дымам.
Дым сьцякае ў колер родных сьцен.
Твар схаваўшы папяловым грымам,
Час з імгненьняў пастку нам пляце.

І, спаймаўшы, ставіць на калені
Час нябогу, дурня, дзівака.
І ніта растрачаных імгненьняў
Рэжа плоць, зьвязаўшы па руках.