Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Цёмныя ночы восені

Сярэдняя: 4 (2 галасоў)

(Паводле аповесці У. Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха")

Дзяўчына з дзівоснымі косамі
Маукліва глядзіць у камін.
За вокнамі - ночы восені,
Цёмныя ночы восені
І шолах старых ялін!

А цемра жыве, палохае...
Здаецца, спявае рог?
Здаецца, мярцвяк галёкае?!
Зайшлося выццё далёкае!
Куды адвярнуўся Бог?!

За шыбамі дрэвы чорныя
Сцяной абступілі гмах...
І ў дзеўчыны вочы чорныя,
Нібыта віры азёрныя,
І ў зрэнках - застылы жах.

Стаіць, як струна напятая,
апошняя ў скрыпцы струна.
І ноч гэту струнку кратае,
Глядзіць, як дрыжыць за кратамі
Наструненая вясна.