Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ці адзінокія мы ў Сусьвеце?

Сярэдняя: 4.3 (14 галасоў)

Ці адзінокія мы ў Сусьвеце?
Са зборніка "Гішторыі дзеда Алега".

Раз сусед прыпёрся ў хату.
Сеў, і мнЕцца…
Нешта ж хоча…
Мнецца, і хавАе вочы,
быццам ў чымсьці вінаваты…

Я – абстрУгваю "баклушу".
А гэта вам – ня "лынды біць" !
Буду лыжачкі рабіць.
Шчэ ж, размалявАць іх мУшу.

Надару унукам лыжак…
Каб яны, як сядуць есьці,
Ўспаміналі – дзед, на вёсцы, іхні, дзесьці…
Шчэ жывы…
Шчэ, мабыць, дыша…

А суседу не сядзіцца…
Круціць абцАсам ў падлозе,
і заднІцаю ялОзіць,
быццам цвік там, пад заднІцай…

Нешта ж трэба…
Нешта ж хоча…
Цягне Час, каб я спытаў.
Ды, не на таго папаў !
А яму – ужо няўмОчы !

Я ж сцізорыкам строгАю
цурку з ліпы, ў акураце,
быццам я адзін на хаце,
а сусед, знарок, ўздыхае…

Я ж – ня баба, ці дзявіца,
каб з пытАннямі сувАцца !
У мяне сваё заняцце.
Ты прыйшоў – давай дзяліцца !

Не… Сядзіць, маўчыць, надуўся…
Я ж з "баклушак" лыжкі рэжу.
Мару – ўнукаў як пацЕшу.
І, наперад, ганаруся…

Аглядаю лыжкі, глажу…
Шчэ, канешне, размалёўка…
Але, выраблены лоўка !
А сусед маўчыць, не кАжа…

Плюнуў я на сваё звычча
ў справы не свае ня лезьці,
і пытаю, па-суседцкі,
што ў суседа за "затычка"…

І давай тады ён хутка
пра гароту спавядАць.
Што клОпат некаму аддаць,
бо, няма дзяцей і ўнукаў…

І Жыццё таму – спастыла…
Бо, няведама навОшта
жыць удвУх са старай кошкай.
Жонка ж – год, як у магіле…

Што парАіць яму ў гэтым ?
Скіс сусед мой, як мамзЕля…
Выйшлі з ім, на лаўку селі…
Засмалілі цыгарэты…

Даставаць яго дакОрам,
што сам ён ў гэтым вінаваты…
Каб пакрыў ён мяне матам,
ды й, пакрыўджаны, папёр…

Ці, хоць крыху, супакоіць –
ты, маўляў, жыві сколь можна,
сколь табе дазволіць Божа,
а мурыжыцца – ня стоіць…

Добра ж, што сядзім і курым…
Можна ж мысліць, не спяшацца,
бо, патрэбнае спачатку,
мо й бывае, толькі здуру…

З суседам мне – не раўнавАцца.
Летам – дзеці, ўнукі… Гвалт…
Клопатаў сардэчных шмат !
А яму – куды дзявацца ?

Я аддаўся розным думкам,
і мне прыйшло паразумЕнне.
Ратункам тут – усынаўленне !
Сірату прыгрэць, унукам !

Я і вылажыў суседу,
што удумаў, для змянЕння
яго старчага забвЕння –
возьмеш ўнука, будзеш дзедам !

Сусед ураз павесялеў !
Ў хаце, побач, будзе шчасце !
І у тое ж адначассе
заспяшаўся ў сельсавет…

А я пайшоў, ды й лыжкі – ў рукі.
Размаляваць іх трэба смачна,
а потым шчэ, й палАчыць.
Хутка да мяне
мае прыедуць ўнукі…

20-22 чэрвеня 2013 г.

*"баклуша" – липовая чурка для изготовления ложек;
"біць лынды" – "бить баклуши", бездельничать.
**( нешта – что-то; хавАе вочы – прячет глаза; быццам ў чымсьці – будто в чём-то; лыжачкі – ложечки; размалявАць – раскрасить; мУшу – предполагаю; дзесьці – где-то; абцАс – каблук; падлога – пол; цвік – гвоздзь; Нешта ж трэба – что-то нужно; цягне Час – тянет Время; спытаў – спросил; сцізорык – ножик; цурка – чурка; быццам – будто бы; знарок – нарочито; пытАнні – вопросы; наперад ганаруся – заранее горжусь; размалёўка – раскраска; не кАжа – не говорит; звычча – привычка,повадка; справы – дела; хутка – спешно; гарота –горемычье; спавядАць – рассказвать; клОпат – забота; спастыла – опостылело; няведама навОшта – неизвестно зачем; парАіць – посоветовать; дакОр – упрёк; пакрыўджаны – обиженный; ратункам – спасением; ураз – в момент; побач – рядом; у тое ж адначассе – в то же время; заспяшаўся – заторопился; палАчыць – покрыть лаком).